Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
14.07.2025
Уборка збожжавых стартавала ў Лепельскім раёне. Першымі выехалі камбайны КУПСГП "Лепельскае". З Богам, нашы аграрыі!
Азімы ячмень гатовы аддаць свой шчодры ўраджай. "Лепельскае" на жніве дэманструе прыклад высокай арганізаванасці і сапраўднай любові да зямлі, задаючы тэмп усёй уборачнай кампаніі ў рэгіёне
– У першыя дні ўборачнай плануем сабраць ячмень з плошчы 200 гектар, далей пераходзім на ўборку азімай пшаніцы, затым - на іншыя збожжавыя культуры па меры іх паспявання. У гэтым годзе, нягледзячы на капрызы надвор'я, нашы камбайны выйшлі ў такія ж тэрміны, як заўсёды. Настроены на якасную і прадуктыўную працу. Упэўнены, у нас усё атрымаецца! – пракаментаваў дырэктар прадпрыемства Раман Міснік.
Млын моцны вадой, а чалавек – ежай. Памятаючы гэтую ісціну, у сталовай гэтага ж сельгаспрадпрыемства "Лепельскае" гатуюць для механізатараў сытныя стравы. Вельмі імкнуцца – усё так смачна, проста пальчыкі абліжаш!
Абеды з дастаўкай у поле – гэта наварыстыя капуста, супы і баршчы. На другое аграрыям прапануюць бульбяное пюрэ, плоў, грачаную кашу, макароны, смажаніну, катлеты, тушаную гародніну – усяго не пералічыць.
Кухар Раіса Харлёнак па-майстэрску робіць сваю справу. Стравы не паўтараюцца, так забяспечваецца іх разнастайнасць. На трэцяе –кампот з свежых яблыкаў, салодкі чай, кісель.
– На працу заўсёды іду з усмешкай, таму што ведаю: мяне цэняць, чакаюць і паважаюць. Прыязная, спакойная і душэўная атмасфера ў калектыве – вось і стравы смачныя, – прызнаецца Раіса Юстынаўна.
Першыя цэнтнеры ўраджаю прыбраныя. Далей – больш!