Навучэнцы 9-11 класаў агульнаадукацыйных школ Віцебскай вобласці, у тым ліку і лепельчане, прынялі ўдзел у другім этапе акцыі "Давай служыць разам"

19.11.2025

Навучэнцы 9-11 класаў агульнаадукацыйных школ Віцебскай вобласці, у тым ліку і лепельчане, прынялі ўдзел у другім этапе акцыі "Давай служыць разам"

Усяго ўдзел прынялі 14 каманд.

Аператыўнікі падраздзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці абласнога ўпраўлення падзяліліся інфармацыяй аб тым, як зберагчы сябе і блізкіх ад махляроў.

На пляцоўцы інспекцыі па справах непаўналетніх дзецям расказалі ўсё аб дзіцячай бяспецы.

Супрацоўнікі грамадзянства і міграцыі патлумачылі нюансы ўезду і выезду з краіны, а таксама адказалі на пытанні моладзі.

Супрацоўнікі ДАІ чарговы раз нагадалі спартсменам аб захаванні дарожна-транспартнай дысцыпліны, абавязковым нашэнні флікераў.

Незабыўныя эмоцыі падарылі выступленні байцоў АМАП УУС, супрацоўнікаў абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы са службовым сабакам і праваахоўнікаў з творчымі нумарамі.

Прыемна адзначыць, што па выніках спаборніцтваў каманда "Полымя" (Лепельскі РАУС) увайшла ў фінал.