Навучэнцы і настаўнікі ўстаноў адукацыі наводзяць парадак на воінскіх пахаваннях

13.03.2025

Навучэнцы і настаўнікі ўстаноў адукацыі наводзяць парадак на воінскіх пахаваннях

У Лепельскім раёне 57 воінскіх пахаванняў. З іх 2 воінскія могілкі, 23 брацкія магілы, 26 індывідуальных магіл савецкіх салдат, якія змагаліся з акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і 6 пахаванняў мірных жыхароў, якія сталі ахвярамі фашысцкага тэрору.

Да 9 Мая плануецца прывесці ў ахайны выгляд усе воінскія пахаванні.

Працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна, установы адукацыі і сацсферы штогод актыўна ўключаюцца ў дадзеную работу, за кожным воінскім пахаваннем замацаваны свае шэфы.

Заклікаем усіх неабыякавых прыняць удзел у гэтых мерапрыемствах.

На фота навучэнцы Слабадской СШ, Бароўскай СШ і навучэнцы гімназіі г. Лепеля з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Зінкевічам А. Л.