Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
29.04.2023
Урачыстая цырымонія занясення лепшых працаўнікоў Лепельскай зямлі на раённую Дошку гонару
Шмат імёнаў нашых годных землякоў упісана ў гісторыю роднага краю, і сёння старонка ў летапісе папоўнілася імёнамі тых, хто дасягнуў высокіх вынікаў у розных сферах дзейнасці ў 2022 годзе. Сёння на плошчы адбылася ўрачыстая цырымонія занясення лепшых працаўнікоў лепельскай зямлі на раённую Дошку гонару.
У мэтах заахвочвання працоўных калектываў і іх работнікаў за дасягнутыя поспехі ў сацыяльна-эканамічным развіцці і ўдзел у грамадскім жыцці раёна ў 2022 годзе на раённую Дошку гонару былі занесены 9 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. У розных сферах былі названы імёны і асобных лепельчан. Ад самаадданай добрасумленнай працы кожнага з нас залежыць дабрабыт не толькі ў нашых сем'ях, але і ва ўсёй краіне. І асаблівы ўплыў на гэту ўзаемасувязь аказваюць тыя таленавітыя лепельчане, хто сваім прафесіяналізмам і адданасцю любімай справе ўдастоіўся права ўпрыгожваць раённую Дошку гонару. Вы з'яўляецеся прыкладам працавітасці для землякоў! За вамі - будучыня нашага краю! - падкрэсліў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч.