"Усё тое, што я люблю" - пад такой назвай у Цэнтры рамёстваў адбылося адкрыццё персанальнай выставы Святланы Латышавай

22.08.2024

"Усё тое, што я люблю" - пад такой назвай у Цэнтры рамёстваў адбылося адкрыццё персанальнай выставы Святланы Латышавай

Мастацкай дзейнасцю аўтар унікальных карцін пачала займацца з 2015 года. Пасля напісання першай паспрабавала сябе і ў паэтычным жанры, зараз свае карціны яна дапаўняе вершамі ўласнага сачынення.

Святлана Аляксандраўна аддае перавагу алейнаму жывапісу, свой аўтарскі стыль і ўспрыманне колеру ўмела дэманструе гледачу на жывапісных пейзажах і каларытных нацюрмортах.