Поспехі і перспектывы развіцця турызму ў Лепельскім раёне абмяркоўваюць на чарговым пасяджэнні Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры райвыканкаме

12.09.2025

Поспехі і перспектывы развіцця турызму ў Лепельскім раёне абмяркоўваюць на чарговым пасяджэнні Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры райвыканкаме

У рабоце савета прымаюць удзел загадчыца сектара турызму і фізкультурна-аздараўленчай работы ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Святлана Астаніна, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан і іншыя госці.

На пасяджэнні ўдзельнікі савета абмеркавалі выкананне Дзяржаўнай праграмы "Беларусь гасцінная" на 2021-2025 гады, рэалізацыю мерапрыемстваў па маркетынгу турыстычных паслуг, прааналізавалі прадстаўленасць суб'ектаў турызму ў сацыяльных сетках і праводзімую работу ў гэтым напрамку, а таксама надалі ўвагу гісторыка-культурнаму, экалагічнаму, актыўнаму і падзейнаму турызму як перспектыўным напрамкам у развіцці раёна.

Як адзначыў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Юрый Мілы, турыстычны патэнцыял Лепельскага раёна грунтуецца, галоўным чынам, на разнастайнасці і прыгажосці прыроды - асноўнай задачай выканання праграмы з'яўляецца нарошчванне экспарту турыстычных паслуг і рэалізацыя маркетынгавых мерапрыемстваў накіраваных на развіццё турыстычнага патэнцыялу раёна. Для наведванняў турыстамі раёна маецца развітая інфраструктура. У першую чаргу гэта сродкі размяшчэння.

Лічбы і факты:

У Лепелі і раёне працуе 6 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння.

Для пражывання турыстаў можна даць 1689 ложка-месцаў.

15 дзеючых суб'ектаў аграэкатурызму аказваюць паслугу пасутачнага здыму жылля (кватэры, дома), што дае дадатковыя месцы размяшчэння.

У раёне размешчаны 21 комплексны аб'ект прыдарожнага сэрвісу.

Работа грамадскага харчавання - гэта 40 агульнадаступных аб'ектаў на 1676 месцаў.

На тэрыторыі раёна распрацавана 29 турысцка-экскурсійных маршрутаў, 8 тураў выхаднога дня.

ДЛГУ "Лепельскі лясгас" прапануе турыстам экалагічны маршрут працягласцю 90,5 км з картасхемай і апісаннем аб'ектаў паказу ў суправаджэнні гіда.

Дырэктар ДУ "Турыстычны інфармацыйны цэнтр "Лепель" Таццяна Казлова адзначыла, што цэнтр займаецца прэзентацыяй і прасоўваннем турыстычнага патэнцыялу Лепельскага раёна праз разнастайныя фарматы, уключаючы ўдзел у турыстычных выставах, форумах і семінарах

У цэнтры можна атрымаць інфармацыю пра славутасці, у прыватнасці звесткі аб гістарычных месцах, музеях, прыродным біясферным запаведніку і іншых цікавых аб'ектах Лепельскага раёна. Прапануецца дапамога ў планаванні маршруту, прадастаўляецца інфармацыя аб жыллi. У цэнтры арганізаваны продаж сувеніраў і іншай пазнавальнай прадукцыі.

Загадчыца сектара турызму і фізкультурна-аздараўленчай работы ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Святлана Астаніна:

- Турызм - гэта сумесная і зладжаная работа. Умацоўвайце сістэму турыстычнай гасціннасці, прапануйце новыя паслугі. Старайцеся павялічваць разнастайнасць экспарту турыстычных паслуг і іх аб'ёмаў. Прасоўвайце турыстычны прадукт рэгіёну як на ўнутраным, так і на знешнім рынках. Паляпшае матэрыяльна-тэхнічную базу турыстычных аб'ектаў, прыцягваючы для гэтага інвестыцыі.