Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
04.03.2025
Паважаныя ветэраны і супрацоўнікі органаў унутраных спраў!
Ад імя Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, Лепельскага раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з прафесійным святам —Днём міліцыі!
Гэтае свята - даніна павагі мужным і моцным людзям, якія прысвяцілі сябе вельмі няпростай, але вельмі патрэбнай і высакароднай справе — абароне законнасці і правапарадку.
Сумленнасць, вернасць прысязе, прынцыповасць, гатоўнасць прыйсці ў любую хвіліну на дапамогу чалавеку, які трапіў у бяду, – вось адметныя якасці тых, хто з гонарам носіць міліцэйскую форму.
Дзякуй кожнаму з вас за службу, за тое, што не баіцеся цяжкасцяў і спраўляецеся з усімі пастаўленымі перад вамі задачамі. Даніну глыбокай павагі мы аддаём ветэранам унутраных спраў, якія прысвяцілі сваё жыццё барацьбе са злачыннасцю, самаахвярнаму служэнню Радзіме і народу. Яны —годны прыклад для маладых супрацоўнікаў.
Жадаем моцнага здароўя, бадзёрасці духу і аптымізму, міру і дабрабыту, далейшых поспехаў у служэнні любімай Беларусі!
Няхай ваша жыццё заўсёды будзе напоўнена толькі радаснымі падзеямі, а ваша прафесійная дзейнасць адзначана павагай і прызнаннем кіраўніцтва і грамадскасці!