Паважаныя жыхары раёна. Звяртаем вашу ўвагу на актуальную праблему, звязаную з выпальваннем сухой расліннасці

07.03.2025

Паважаныя жыхары раёна. Звяртаем вашу ўвагу на актуальную праблему, звязаную з выпальваннем сухой расліннасці

Знішчэнне расліннасці прыводзіць да эрозіі глебы, пагаршэння якасці паветра і страты біяразнастайнасці. Акрамя таго, дым ад спальваемай расліннасці можа выклікаць праблемы са здароўем, асабліва ў тых, хто пакутуе ад рэспіраторных захворванняў.

Згодна з артыкулам 16.40 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў і сельскагаспадарчых рэшткаў з'яўляецца сур'ёзным правапарушэннем. Памер штрафу - ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь.

З 6 сакавіка 2025 года, у сувязі са зменамі ўмоў надвор'я і пачаткам пажаранебяспечнага сезона службовыя асобы Лепельскага лясгаса пераходзяць на ўзмоцненую ахову лясоў ад пажараў.

Спецыялісты лясгаса будуць ажыццяўляць патрулявання лясных масіваў, праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы і інфармаваць насельніцтва аб правілах паводзін у лесе ва ўмовах павышанай пажарнай небяспекі.