Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
16.01.2025
Ужо стала добрай традыцыяй на Лепельскай зямлі збірацца ў студзені ў раённым Доме культуры на штогадовы міжшкольны фестываль "Віфлеемская зорка"
І прысвечаны ён важнаму і радаснаму хрысціянскаму святу - Раству Хрыстову
З прывітальным словам на адкрыцці мерапрыемства выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан:
- Добрыя традыцыі калядных дзён перадаюцца з пакалення ў пакаленне, напаўняюць сэрцы надзеяй і верай, любоўю і міласэрнасцю, робяць нас моцнымі перад любымі выпрабаваннямі, умацоўваюць веру ў свае сілы, дапамагаюць пераадольваць цяжкасці, даюць упэўненасць у заўтрашнім дні.
Да прысутных таксама звярнуўся благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Ляшкевіч, які ў сваім выступленні нагадаў аб неабходнасці ў наш час духоўнага ўмацавання і звяртання народа да Бога.
На працягу ўсяго мерапрыемства ў песнях, вершах і танцах юныя артысты з навучальных устаноў Лепельшчыны, выхаванцы нядзельных школ, расказвалі гісторыю з'явы ў свет Баганемаўля Ісуса.