Ужо заўтра ў Лепелі пройдзе кастынг самага народнага з вакальных і самага вакальнага з народных шоу"Зорны шлях"!

13.05.2025

Ужо заўтра ў Лепелі пройдзе кастынг самага народнага з вакальных і самага вакальнага з народных шоу"Зорны шлях"!

У гэтым шоу ў кожнага беларуса ёсць шанец праявіць свой талент на вялікай тэлевізійнай сцэне. Праект увасабляе мары людзей без прафесійнай вакальнай адукацыі. "Зорны шлях" будзе шукаць не проста вакалістаў. Харызма, артыстызм, эмоцыі - вось, што прымусіць настаўнікаў зрабіць свой выбар.

Мы ведаем, што сярод вас ёсць таленты! Прыходзьце заўтра на кастынг і пачынайце свой зорны шлях!