Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
15.11.2024
Ужо трэці раз у сталіцы прайшоў рэспубліканскі форум працаўнікоў вёскі. Ён аб'яднаў каля 300 жанчын-работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці з усіх рэгіёнаў
Сярод удзельніц рэспубліканскага мерапрыемства былі і прадстаўніцы і Лепельскага раёна. Традыцыйна адкрылася мерапрыемства ў Вялікім тэатры. Форум працаўнікоў вёскі – гэта не проста свята для працавітых жанчын. Гэта яшчэ і пляцоўка для зносін і абмену вопытам.
Наталля Качанава, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:
Гэта выдатныя жанчыны, гэта працавітыя, разумныя, таленавітыя, а самае галоўнае – адданыя сваёй роднай зямлі і нашай Радзіме. І мы шчаслівыя, што гэтыя жанчыны не толькі займаюцца цяжкай працай у сельскай гаспадарцы, але ў іх яшчэ сур'ёзная грамадзянская пазіцыя. Яны з'яўляюцца членамі Беларускага саюза жанчын, нашай жаночай арганізацыі ў нашай краіне. Таму, вядома, з вялікай радасцю заўсёды разам ушаноўваем жанчын, якія працуюць у такой няпростай сферы.