У Дзень работнікаў сацыяльнай абароны ў Лепелі прайшло ўрачыстае мерапрыемства

06.01.2026

У Дзень работнікаў сацыяльнай абароны ў Лепелі прайшло ўрачыстае мерапрыемства

У Дзень работнікаў сацыяльнай абароны ў Лепелі прайшло ўрачыстае мерапрыемства ў знак удзячнасці да тых, чыя штодзённая праца заснавана на міласэрнасці і падтрымцы

- Дзяржаўная падтрымка сем'яў з дзецьмі, садзейнічанне занятасці, стварэнне бяспечных умоў працы, сацыяльнае і пенсійнае забеспячэнне – гэта важны, але далёка не поўны пералік выконваемых вамі задач. Ваша праца - гэта пакліканне, якое патрабуе вялізнага душэўнага цяпла, бясконцага цярпення і шчырага ўдзелу ў лёсах іншых. Дзякуй за вашу працу, - адзначыла на мерапрыемстве намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак

Да цёплых слоў віншаванняў далучыліся Марына Іназемцава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, А таксама Наталля Іванова, дырэктар ТЦСАН Лепельскага раёна.

У якасці прызнання за працу - узнагароды ад абласнога кіраўніцтва. А для настрою - канцэрт ад наведвальнікаў цэнтра.