У вёсцы Бароўка вядуцца работы па добраўпарадкаванні аднаго з самых маляўнічых месцаў адпачынку — пляжа на возеры Шчыбат. Прыбярэжная зона пашыраецца

15.07.2025

У вёсцы Бароўка вядуцца работы па добраўпарадкаванні аднаго з самых маляўнічых месцаў адпачынку — пляжа на возеры Шчыбат. Прыбярэжная зона пашыраецца

У сувязі з гэтым ратавальнікі ТРВОД старанна абследуюць дно, прыбіраючы небяспечныя прадметы, карчакі і смецце. Галоўная задача - зрабіць купанне бяспечным для адпачываючых.

Акрамя таго, у бліжэйшы час пляж чакаюць дадатковыя паляпшэнні: дно плануюць падсыпаць чыстым пяском, а на беразе ўсталююць стацыянарныя шэзлонгі і парасоны.

Работы па ачыстцы дна на пляжы ў вёсцы Бароўка чарговы раз пацвердзілі: купацца варта толькі ў спецыяльна абсталяваных і правераных месцах.

Гэтыя знаходкі - наглядны напамін пра тое, што дзікія пляжы ўтойваюць у сабе схаваныя пагрозы. Толькі на тых пляжах, якія дазволены для купання, дно рэгулярна правяраецца, чысціцца ад небяспечных прадметаў, а за бяспекай сочаць ратавальнікі.