Дзень адчыненых дзвярэй "Наша спадчына"

12.02.2026

Дзень адчыненых дзвярэй "Наша спадчына"

У рамках лепшых практык па патрыятычным выхаванні ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў дзіцячым садзе №8 прайшоў дзень адчыненых дзвярэй пад назвай "Наша спадчына"

Педагогі з іншых устаноў паўдзельнічалі ў фальклорным свяце, паглядзелі драматызацыю народнай казкі "Пых", пазнаёміліся з творчай майстэрняй спецыялістаў "Скарбонкі".

Майстры Цэнтра рамёстваў расказалі выхаванцам дзіцячага сада пра традыцыйныя рамёствы нашых продкаў, пра сакральны сэнс ручніка і паясоў. Акрамя гэтага, хлопцам быў прапанаваны майстар-клас па вырабе фенечак на руку ў тэхніцы пляцення вітага пояса.

Таксама гасцей чакаў сюрпрыз - чаяванне з нацыянальнай стравай "Вергуны".