У Доме экалагічнай асветы прайшоў урачысты сход, прысвечаны 100-годдзю з дня ўтварэння Бярэзінскага біясфернага запаведніка

03.11.2025

У Доме экалагічнай асветы прайшоў урачысты сход, прысвечаны 100-годдзю з дня ўтварэння Бярэзінскага біясфернага запаведніка

Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў зачытаў прывітальны адрас ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, павіншаваў супрацоўнікаў Бярэзінскага біясфернага запаведніка з векавым юбілеем і за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, ахову жывёльнага і расліннага свету ўручыў медалі "За працоўныя заслугі".

Таксама былі ўручаны падзякі старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Вітаючыя словы і віншаванні са значнай падзеяй сёння гучалі і ад:

Першага намесніка кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Шкрэда Мікалая Уладзіміравіча

Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Сяргея Міхайлавіча Масляка

Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Куліка

Генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Іванавіча Чайкоўскага

Намесніка начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Міхаіла Віктаравіча Губіча

Дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Ірыны Мікалаеўны Варановіч

Мноства высокіх узнагарод - і ад прафсаюзных лідараў краіны

Шчырыя словы віншаванняў з векавым юбілеем сказаў на ўрачыстым сходзе супрацоўнікам запаведніка старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч