У Дуброўне праходзіць выязное пасяджэнне Віцебскага аблвыканкама, у якім прымаюць удзел і прадстаўнікі ўлады ад Лепельскага раёна

13.03.2025

У Дуброўне праходзіць выязное пасяджэнне Віцебскага аблвыканкама, у якім прымаюць удзел і прадстаўнікі ўлады ад Лепельскага раёна

На парадку дня — падрыхтоўка сельгасарганізацый да правядзення веснавых палявых работ.

Адкрыў пасяджэнне Аляксандр Субоцін.

- Вясновая пасяўная кампанія з'яўляецца найважнейшым этапам для сельскагаспадарчага года, ад якой у значнай ступені залежыць лёс будучага ўраджаю, - падкрэсліў кіраўнік аблвыканкама.

У выязным пасяджэнні прымае ўдзел Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў.

Задача на 2025 год – забяспечыць аб'ёмы вытворчасці валавой прадукцыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці да ўзроўню папярэдняга года 107,0 працэнта, у тым ліку раслінаводчай прадукцыі – не менш за 115,6 працэнта.