Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
11.04.2025
У гэтыя дні Лепельскі раён становіцца месцам суровай гістарычнай праўды
Па ініцыятыве пракуратуры раёна арганізаваны наведваннi месца нядаўна выяўленага масавага пахавання часоў Вялікай Айчыннай вайны, дзе пошукавыя работы выявілі астанкі сотняў мірных жыхароў, па-зверску знішчаных нацысцкімі акупантамі
"Мы свядома пайшлі на тое, каб адкрыць месца для наведвання працоўнымі калектывамі, школьнікамі. Каб людзі на свае вочы ўбачылі, з чым прыйшлі да нас фашысты, што для нас рыхтавалі," - адзначыў Міхаіл Кісялевіч.
"Для мяне гэта не экскурсія, — кажа пракурор Лепельскага раёна Віталь Жыгімонт. Кожны раз, калі я прыходжу сюды і распавядаю, я прапускаю гэта праз сябе. Мы бачым цяпер толькі першы пласт пахавання, дзе знойдзеныя парэшткі 108 чалавек. Колькі тут слаёў - мы не ведаем: два, тры... Гэта значыць пахаваных - у разы больш. Я памятаю, як у дзяцінстве наведваў Хатынь. Для мяне гэта святое месца. І гэта месца, дзе мы цяпер стаім, - такое ж. Яно павінна нагадваць нам: калі мы забудзем сваю гісторыю, яна паўторыцца. Мы абавязаны памятаць. Памятаць, каб не даць нікому перапісаць наша мінулае. Памятаць, каб захаваць нашу будучыню."
Страшныя знаходкі - не проста сведчанні вайны. Гэта неабвержныя доказы генацыду беларускага народа. У ямах-магілах спачываюць мужчыны, жанчыны, дзеці - усе тыя, хто стаў ахвярай бесчалавечнай машыны знішчэння.
На месца трагедыі сёння прыйшлі работнікі прадпрыемстваў, педагогі, старшакласнікі лепельскіх школ. Для многіх гэта наведванне становіцца ўзрушэннем - але менавіта такім павінен быць урок праўды пра вайну.
Пракуратура Лепельскага раёна працягвае работу ў рамках крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кожная новая знаходка - яшчэ адзін доказ жахлівых злачынстваў нацызму.