У гэтыя выхадныя ў спартыўным комплексе прайшоў першы дзень чэмпіянату Лепельскага раёна па валейболе сярод мужчын

11.02.2026

У гэтыя выхадныя ў спартыўным комплексе прайшоў першы дзень чэмпіянату Лепельскага раёна па валейболе сярод мужчын

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 7 каманд: Лепельскага РАНС, аграрна-тэхнічнага каледжа, МКК, Лепельскага раёна электрасетак, ФАЦ, Лепельскага раёна газазабеспячэння і "Кураж".

Каманды паказалі відовішчныя гульні, прадэманстраваўшы выдатную тэхніку і камандны дух. Кожная каманда старалася выкласціся на максімум, каб заваяваць пуцёўку ў фінал.

Фінальныя матчы пройдуць у наступныя выхадныя, і ўсе заўзятары з нецярпеннем чакаюць вырашальных сустрэч. Гэта будзе выдатная магчымасць убачыць лепшых валейбалістаў раёна ў дзеянні і падтрымаць свае любімыя каманды!