Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
10.02.2025
Сёлета Бярэзінскі біясферны запаведнік адзначае 100-годдзе
У юбілейны год запаведнік рыхтуе маштабныя мерапрыемствы, распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 7 лютага кіраўнік установы Андрэй Пракошын.
Традыцыйна ў запаведніку праводзіцца фестываль "Шлях Цмока". Сёлета фестываль можа памяняць свой фармат і лакацыю: "Мы мяняем лакацыю, у тым ліку таму, што чакаем больш гасцей". Будуць праводзіцца і іншыя традыцыйныя падзейныя мерапрыемствы: "Закаханыя сэрцы", "Салаўіныя ночы", Купальскі сон". Гэта і восеньская "Вялесава ноч".
У Бярэзінскім біясферным запаведніку плануюць адкрываць і новыя маршруты. "Да 80-годдзя Перамогі ў нас ёсць задумка адкрыць новы веласіпедны маршрут, звязаны з партызанскім рухам. Істотна абнаўляем сваю інфраструктуру. Напрыклад, будзе абноўлены дом экалагічнай асветы. Мы робім больш цікавую лакацыю каля нашага ляснога заапарка і пашыраем там тэрыторыю. Ствараем невялікі парк забаў, арыентаваны на сямейны адпачынак. Будзем спадзявацца, што да актыўнага турыстычнага сезона мы ўсё паспеем", — дадаў дырэктар.
Ён таксама адзначыў, што ў запаведнік прыязджаюць госці нават з Амерыкі і Аўстраліі. Па словах Андрэя Пракошына, колькасць турыстаў, якія наведваюць запаведнік, расце. У 2011 годзе там пабывалі крыху больш за 30 тысяч чалавек, у 2024-м — больш за 100 тысяч.