У філіяле "Заслонаўская ДШМ" прайшла раённая ваенна-патрыятычная музычная гульня "Нам 41-ы не забыць..."

02.12.2025

У філіяле "Заслонаўская ДШМ" прайшла раённая ваенна-патрыятычная музычная гульня "Нам 41-ы не забыць..."

У музычным квэсце прынялі ўдзел каманды філіялаў "Бароўская ДШМ", "Стайская ДШМ", "Заслонаўская ДШМ" і дзве каманды "Лепельскай ДШМ".

Удзельнікі спаборніцтваў добра падрыхтаваліся і паказалі годныя веды па музыцы і песнях ваенных гадоў. Незабыўныя ўражанні пакінула наведванне пакоя баявой славы ў Заслонаўскім гарнізонным Доме афіцэраў. Займальную экскурсію правяла культарганізатар в/ч 71327 Яна Шорац.

Завяршыў мерапрыемства сяброўскі салодкі стол, удзельнікі дзякавалі арганізатарам за займальную гульню, цікавыя пазнавальныя конкурсы.