У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры з басейнам прайшлі спаборніцтвы па плаванні сярод дзяцей падлеткавага ўзросту ў рамках Дня прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі

02.12.2025

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры з басейнам прайшлі спаборніцтвы па плаванні сярод дзяцей падлеткавага ўзросту ў рамках Дня прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі

У праграму спаборніцтваў увайшлі індывідуальныя заплывы на дыстанцыю 50 м вольным стылем сярод хлопчыкаў і дзяўчынак, дзе кожны ўдзельнік стараўся прадэманстраваць высокае майстэрства, спрыт і волю да перамогі.

Па выніках спаборніцтваў па плаванні месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 месца - Кісялёў Глеб, 2 месца - Хелько Яўген і 3 месца - Дзмітрый Грабоўскі

Напярэдадні дня прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі перад падлеткамі выступіла ўрач-эпідэміёлаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Паборцава, якая пашырыла веды па гэтай тэме і прафілактыцы бяспечных паводзін.

Наталля Віктараўна прапанавала выдатную альтэрнатыву шкодным звычкам, калі яны ёсць, — наведванне басейна і клопат пра сваё здароўе! Таксама дзеці атрымалі падарункі ад урача-эпідэміёлага.

Задачы дадзенага мерапрыемства - папулярызацыя здаровага ладу жыцця, плавання як віду спорту сярод падлеткаў, а таксама прапаганда заняткаў спортам як аднаго з важных сродкаў прафілактыкі правапарушэнняў.

Спаборніцтвы сталі яркім спартыўным святам для ўсіх удзельнікаў, пакінулі незабыўныя, яркія ўражанні і станоўчыя эмоцыі.