У фокусе ўвагі - маршруткі!

12.03.2025

У фокусе ўвагі - маршруткі!

З 11 па 20 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне бяспекі пасажыраперавозак маршрутнымі таксі.

Інспектары ДПС засяродзяцца на спыненні фактаў эксплуатацыі няспраўных мікрааўтобусаў і выяўленні непрышпіленых пасажыраў у міжгародніх і прыгарадных зносінах.

У выпадку парушэння парадку допуску вадзіцеляў і транспарту да працы кіраўнікі арганізацый будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.

Нагадваем аб адказнасці перавозчыкаў за жыццё і pдароўе пасажыраў, неабходнасці строгага выканання ўстаноўленых правілаў усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.