У гімназіі горада Лепеля адкрылі мурал памяці Герою Савецкага Саюза Івану Ерашову

02.06.2025

У гімназіі горада Лепеля адкрылі мурал памяці Герою Савецкага Саюза Івану Ерашову

Гэты праект - творчая рэалізацыя выпускніка гімназіі, таленавітага мастака Аляксея Ляшчова.

Адкрыццё мурала - прамая праява павагі і памяці да подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай. Нагадаем, імя гэтага Героя носіць установа адукацыі.

На цырымоніі адкрыцця мурала прысутнічалі і ганаровыя госці: намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шэвелева, пракурор Лепельскага раёна Віталь Жыгімонт, намеснік камандзіра 407-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце Аляксей Бярыла.

Сведкам важнай і доўгачаканай для лепельчан падзеі таксама стаў і госць з Мінска - вядомы грамадскі дзеяч Аляксей Талай.

Увесь боль, жах і страх, якія перажылі людзі ў ваенныя гады, перадалі навучэнцы і педагогі гімназіі. У сваіх музычных нумарах і пастаноўках землякі пастараліся паказаць рэальную карціну падзей.

Глядзець на гэта без слёз было немагчыма...

Няхай наша памяць будзе мостам паміж мінулым і будучыняй. Памятаць - значыць шанаваць тых, хто паклаў канец зверствам. І як тады, у 1945-м, мы кажам: "Перамога - адна на ўсiх!"