У Гарадку прайшоў 11-ы абласны агляд-конкурс харэаграфічных калектываў "Прыдзвінскія карункі", прысвечаны заслужанаму дзеячу культуры БССР Івану Серыкаву

16.12.2024

У Гарадку прайшоў 11-ы абласны агляд-конкурс харэаграфічных калектываў "Прыдзвінскія карункі", прысвечаны заслужанаму дзеячу культуры БССР Івану Серыкаву

У конкурсе гэтага года прынялі ўдзел 26 танцавальных і вакальна-харэаграфічных калектываў з усёй вобласці, якія маюць званні заслужанага, народнага і ўзорнага. Сярод іх і ўзорны харэаграфічны ансамбль "Задума" Лепельскай ДШМ.

Прыемна адзначыць, што нашы землякі вярнуліся на радзіму з заслужанымі ўзнагародамі. У намінацыі на лепшае выкананне аўтарскіх танцаў заслужанага дзеяча культуры БССР Івана Серыкава (13-15 гадоў) сталі лаўрэатамі 3 ступені, а ў намінацыі на лепшы народны танец, у якім павінна быць адлюстравана нацыянальная тэматыка, нацыянальныя матывы (13-15 гадоў) — лаўрэатамі 1 ступені. Хлопцы займаюцца ў педагога Святланы Шастала.

Віншуем лепельчан з перамогай і жадаем новых поспехаў!