У графіку работы памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Віцебскай вобласці Сяргея Ляўковіча ў Лепельскім раёне сёння значыўся і асабісты прыём грамадзян

17.01.2025

У графіку работы памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Віцебскай вобласці Сяргея Ляўковіча ў Лепельскім раёне сёння значыўся і асабісты прыём грамадзян

Так, да прадстаўніка ўлады па дапамогу ў вырашэнні праблем cёння звярнуліся 5 чалавек. Усе яны жыхары горада Лепеля.

Жыллёва-камунальнае абслугоўванне, падключэнне жылога дома да электраатаплення, прыватызацыя арэндай кватэры, пытанні кампетэнцыі аддзела прымусовага выканання - звароты па гэтых і іншых напрамках гучалі сёння на прыёме.

Усе звароты былі дэталёва разгледжаны памочнікам Прэзідэнта, а таксама прадстаўнікамі мясцовай улады і кіраўнікамі. Асобныя пытанні Сяргей Ляўковіч узяў на асабісты кантроль, што падкрэслівае сур'ёзнасць сітуацыі і імкненне ўлад да яе хутчэйшага вырашэння.