У ДУА "Стайская сярэдняя школа Лепельскага раёна" са снежня 2024 года ажыццяўляецца дзейнасць па рэалізацыі вучэбнай бізнес-кампаніі "Дрэваапрацоўка"

26.04.2025

У ДУА "Стайская сярэдняя школа Лепельскага раёна" са снежня 2024 года ажыццяўляецца дзейнасць па рэалізацыі вучэбнай бізнес-кампаніі "Дрэваапрацоўка"

Мэта вучэбнай бізнес-кампаніі - засваенне навучэнцамі асноў прадпрымальніцтва, фарміравання практычных навыкаў прадпрымальніцкай дзейнасці, развіццё прадпрымальнасці і іншых неабходных для паспяховай самарэалізацыі асобасных якасцяў, здольнасцяў і кампетэнцый навучэнцаў.

Дзейнасць ВК не з'яўляецца прадпрымальніцкай, але вучэбная бізнес-кампанія дапамагае развіваць асабістыя якасці навучэнцаў, якія стымулююць іх прафесійнае станаўленне і ўсвядомленае прафесійнае самавызначэнне.

У рамках праекта ў дадзены момант пад кіраўніцтвам настаўніка працоўнага навучання Ігара Грышчука навучэнцы вырабляюць кармушкі для птушак.