У чэрвені бягучага года на тэрыторыі Лепельскага раёна зарэгістравана 2 цяжкія кіберзлачынствы, прадугледжаныя ч.3 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь (махлярства ў буйным аб'ёме)

15.07.2025

У чэрвені бягучага года на тэрыторыі Лепельскага раёна зарэгістравана 2 цяжкія кіберзлачынствы, прадугледжаныя ч.3 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь (махлярства ў буйным аб'ёме)

Неўстаноўленая асоба праз зносіны ў месэнджары "Viber" з розных абаненцкіх нумароў у перыяд часу з 09.04.2025 па 11.04.2025 на падставе ўдзелу ў аперацыі па выкрыцці нядобрасумленных супрацоўнікаў банка пераканала жыхара Лепельскага раёна аформіць у ААТ "Белаграпрамбанк" і ЗАТ "МТБанк" крэдыты і ў наступным пералічыць грашовыя сродкі на прадастаўленыя рахункі ў агульнай суме 25240 рублёў.

Таксама мясцовая жыхарка падчас размовы ў мэсэнджары "Viber" са зламыснікамі, якія прадстаўляліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў, з мэтай выкрыцця злачыннай групоўкі прыняла ўдзел у аперацыі па выкрыцці "нядобрасумленных супрацоўнікаў банка", у выніку чаго перавяла на падкантрольныя ашуканскія рахункі грашовыя сродкі ў суме 12300 рублёў.

Нагадваем: супрацоўнікі праваахоўных органаў, банкаўскіх і іншых устаноў не тэлефануюць грамадзянам у мэсэнджарах.

Калі невядомыя па тэлефоне патрабуюць здзейсніць якія-небудзь маніпуляцыі з фінансамі (задэклараваць, пакласці на бяспечны рахунак, аддаць кур'еру і г. д.) - неадкладна спыніце размову і паведаміце пра гэта ў міліцыю!