Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
01.08.2025
У Каменскім сельскім выканаўчым камітэце — новы кіраўнік!
У сувязі з выхадам на заслужаны адпачынак Мікалая Сініцына выконваючым абавязкі старшыні прызначаная Алеся Ерашова.
— Гэта вельмі складаная, шматгранная і адказная пасада. У першую чаргу тут трэба працаваць з людзьмі і для людзей, — адзначыў Міхаіл Кісялевіч, уручаючы пасведчанне новаму кіраўніку сельвыканкама. Алесю Ерашову таксама павіншаваў лідар дэпутацкага корпуса раёна Ігар Урбан, пажадаўшы ёй моцнага здароўя, натхнення і падтрымкі з боку калег.
Мікалай Сініцын, падзякаваў дэпутацкаму актыву за плённую працу, выказаў упэўненасць, што новы старшыня працягне развіваць сельсавет і даб'ецца значных вынікаў. Ён пажадаў Алесі Ерашовай поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў і эфектыўнага ўзаемадзеяння з жыхарамі.