У канцы мінулага года ўведзена ў эксплуатацыю II чарга лесагаспадарчай дарогі ў Заазерскім лясніцтве Лепельскага лясгаса

03.03.2025

У канцы мінулага года ўведзена ў эксплуатацыю II чарга лесагаспадарчай дарогі ў Заазерскім лясніцтве Лепельскага лясгаса

Размешчана яна паблізу вёсак Навасёлкі і Антонаўка Стайскага сельскага савета

Працягласць дарогі складае 5,414 кіламетра, прызначана яна для забеспячэння транспартнай даступнасці лесасечнага фонду, выканання ўсяго комплексу лесагаспадарчых работ, эфектыўнай барацьбы з ляснымі пажарамі і шкоднікамі лесу, спрыяе больш поўнаму выкарыстанню пабочнай прадукцыі.

Акрамя таго, дарогай змогуць карыстацца мясцовае насельніцтва і госці Лепельшчыны для паездак у лес за зборам грыбоў, ягад, адпачынку на прыродзе.