Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
21.01.2025
У Лепелі адным з самых ажыўленых месцаў у першы дзень датэрміновага галасавання стаў участак № 6, які знаходзіцца ў аграрна-тэхнічным каледжы
Менавіта тут больш за ўсё ўпершыню галасуючых грамадзян - навучэнцы ўстановы адукацыі прыйшлі аддаць свой голас. Да гэтага яны ўважліва вывучылі інфармацыю пра кандыдатаў, а таксама працэс галасавання.
- Трохі хвалююся: прымаю ўдзел у выбарах упершыню. Разумею, што мой голас паўплывае на будучыню краіны. Праявіць грамадзянскую пазіцыю важна і маладому пакаленню, якое прадоўжыць захоўваць і прымнажаць дасягнутае. Я галасую за мірную, незалежную Беларусь і за росквіт сваёй краіны, – падзялілася меркаваннем Юлія Сачына.
Прыемным бонусам выбаршчыкам, якія ўпершыню галасуюць, стала ўручэнне падарункаў - кніга "Сімвалы суверэннай Беларусі", а таксама брэндаваная майка ад БРСМ з надпісам "Мой голас першы"!