Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
19.11.2025
У Лепелі адбылося пасяджэнне раённага Савета па развіцці прадпрымальніцтва
У рамках тыдня прадпрымальніцтва ў Лепельскім райвыканкаме адбылося пашыранае пасяджэнне раённага Савета па развіцці прадпрымальніцтва, у якім прынялі ўдзел члены Савета, прадстаўнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне, банкаў і структурных падраздзяленняў райвыканкама.
Павітала прысутных намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак, а таксама нацэліла ўдзельнікаў пасяджэння на актыўную зваротную сувязь. Падобныя сустрэчы павінны праходзіць у фармаце дыялогу, бо гэтая форма работы найбольш эфектыўная.
Асноўныя пытанні і статыстыку агучыла галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Дудо. Асноўныя пытанні сустрэчы тычыліся ўмоў развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі раёна, актуальных праблем функцыянавання бізнесу, а таксама пагаварылі аб далейшых шляхах супрацоўніцтва індывідуальных прадпрымальнікаў з падатковай інспекцыяй, банкамі і мясцовай уладай.
Закранулі і тэмы невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомасці. З інфармацыяй аб невыкарыстоўваемых аб'ектах нерухомасці можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Лепельскага райвыканкама.
Прыцягненне прадстаўнікоў маладога пакалення ў бізнес, падтрымка дзяржавай інавацыйных ідэй - гэтыя пытанні таксама не засталіся па-за ўвагай.
Аб перавагах абслугоўвання і спецыяльных прапановах ААТ "ААБ Беларусбанк" расказала спецыяліст цэнтра банкаўскіх паслуг 211 ААТ "ААБ Беларусбанк" у г. Лепелі Алена Вашкевіч. Яна патлумачыла, што разлікова-касавае абслугоўванне суб'ектаў гаспадарання ажыццяўляецца, як правіла, у рамках пакетнага абслугоўвання. Усе пакеты паслуг для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў распрацоўваюцца з улікам патрэб і маштабаў бізнесу.
Ажыццявіць выбар падыходзячага пакета і азнаёміцца з поўным пералікам паслуг, якія ўваходзяць у пакет, можна на афіцыйным сайце банка па адрасе https://belarusbank.by
Крэдыты для бізнесу Беларусбанк прапануе як у бягучую, так і ў інвестыцыйную дзейнасць. У банку распрацавана шырокая лінейка крэдытных прадуктаў: "Справа маладых" для маладзёжных ініцыятыў, "Бізнес-брыльянт" для жаночага прадпрымальніцтва, "Падтрымка рэгіянальнага бізнесу" для суб'ектаў МСП зарэгістраваных у населеных пунктах да 20 тысяч чалавек.
Крэдыт Беларусбанка "Рэгіянальная ініцыятыва" пад стаўку 8% гадавых, дазволіць суб'ектам гаспадарання рэалізаваць інвестыцыйныя праекты значныя для сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага рэгіёна.
Начальнік ІМПЗ Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне Мая Бародзіч адзначыла, што прысутныя ў зале — добрасумленныя плацельшчыкі, нагадала пра змены і дапаўненні ў Падатковым кодэксе ў апошнія гады.
Дарэчы, у нашым раёне зарэгістравана 706 суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (168 арганізацый і 538 індывідуальных прадпрымальнікаў).
Таксама Майя Анатольеўна нагадала пра тое, што любая юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, які ажыццяўляе раздробны гандаль, павінен выкарыстоўваць касавы апарат.
Закранулі і тонкасцяў "бясшвоўнага пераходу" індывідуальнага прадпрымальніка ў статус юрыдычнай асобы ў рамках кампетэнцыі падатковых органаў. Прадпрымальнікі атрымалі падрабязныя тлумачэнні па алгарытме перарэгістрацыі ў юрыдычную асобу, а таксама атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць. Для даведкі, у Лепельскім раёне "бясшвоўным" пераходам скарысталіся 11 індывідуальных прадпрымальнікаў.
З праблем прадстаўнікі прыватнага бізнесу пазначылі дрэнную работу касавых апаратаў, папрасілі растлумачыць абавязкі перавозчыка пры транспарцiроўцы грузу, тэрміны захоўвання дакументаў і іншыя пытанні.
У завяршэнне мерапрыемства дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю "Майстар-шык", намеснік старшыні савета Сяргей Дзямко адзначыў, што правядзенне такіх сустрэч з'яўляецца добрай магчымасцю абмеркаваць існуючыя пытанні і вызначыць шляхі іх вырашэння.