У Лепелі напярэдадні Дня пажылых людзей прайшоў марафон па скандынаўскай хадзе, які стаў ужо традыцыйным. Сёлета ён сабраў на сцежцы здароўя больш за 30 аматараў актыўнага адпачынку

02.10.2025

У Лепелі напярэдадні Дня пажылых людзей прайшоў марафон па скандынаўскай хадзе, які стаў ужо традыцыйным. Сёлета ён сабраў на сцежцы здароўя больш за 30 аматараў актыўнага адпачынку

Марафон па скандынаўскай хадзе з'явіўся не проста так, а з запытаў саміх людзей старэйшага пакалення. Сярод іх скандынаўская хада, як аказалася, з'яўляецца найбольш папулярным відам спорту. Касцяк марафонцаў - наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

Арганізатары адзначылі сувенірнымі медалямі самых "вопытных" удзельнікаў марафону Ларысу Скавародка і Аляксандра Прыцкера.

Завяршэннем мерапрыемства стала сяброўскае чаяванне з духмянымі пернікамі.