У Лепелі зарэгістравана першае дзіця, якое нарадзілася ў новым 2025 годзе

10.01.2025

У Лепелі зарэгістравана першае дзіця, якое нарадзілася ў новым 2025 годзе

3 студзеня 2025 года ў сям'і Святланы і Сяргея Яцкевіч нарадзілася першае дзіця Новага года – чароўная дачка Караліна. Гэта ўжо трэцяе дзіця ў гэтай дружнай сям'і.

Начальнік Лепельскага загса Алена Бельская і першы сакратар РК ГА "БРСМ" Кацярына Бараноўская прыйшлі павіншаваць маладую маму. Яны ўручылі Святлане падарункі і афіцыйны дакумент – пасведчанне аб нараджэнні, жадаючы ёй і ўсёй сям'і здароўя, шчасця і дабрабыту.