У Лепельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры прайшоў XI калядны турнір па валейболе

04.02.2026

У Лепельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры прайшоў XI калядны турнір па валейболе

Спартыўная зала ў гэты дзень напоўнілася азартам, камандным духам і шчырымі эмоцыямі.

Турнір - гэта частка работы па развіцці і папулярызацыі валейбола ў раёне, прыцягненню моладзі да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам.

Удзел у турніры прынялі:

Юнакі - каманды з сярэдніх школ №1 і №3, Бароўскай СШ і каледжа.

Дзяўчаты - каманды сярэдніх школ № 1, № 3, Бароўскай школы, Заслонаўскай, гімназіі і каледжа.

Гульні праходзілі на працягу дня.

Гульня была моцнай, яркай, сумленнай! Штогадовы калядны турнір па валейболе завяршыўся і вызначыў сваіх фаварытаў гэтага года

Сярод юнакоў: < br>
1 месца - каманда каледжа.
2 месца - каманда СШ 1 г. Лепеля.
3 месца - каманда Бароўскай школы.

Сярод дзяўчат:

1 месца - знакамітыя "Пантэры" з гімназіі.
2 месца - каманда СШ 1 г. Лепеля.
3 месца - валейбалісткі з Заслонаўскай школы.

Віншуем пераможцаў і дзякуем арганізатарам за відовішчную гульню.