У Лепельскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы прайшоў урок мужнасці, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

11.02.2026

У Лепельскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы прайшоў урок мужнасці, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Арганізатарамі выступілі выкладчык ваеннай падрыхтоўкі Атрашкевіч Андрэй і старшыня Лепельскай раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Крывель Сяргей.

Сяргей Мікалаевіч падзяліўся з моладдзю сваім вопытам, расказаў аб цяжкасцях і выпрабаваннях, з якімі сутыкнуліся воіны-інтэрнацыяналісты, аб вернасці абавязку і таварыству. Яго словы, напоўненыя сапраўднымі эмоцыямі і мудрасцю, гучалі як пажаданне, як напамін пра тое, што гісторыя пішацца не толькі на старонках падручнікаў, але і ў лёсах людзей.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала выкананне песні "Мы сыходзім". У гэты момант уся зала ўстала. Гэта была не проста праява павагі да выканаўцаў, а глыбокае яднанне з тымі, хто калісьці прамаўляў гэтыя словы, сыходзячы выконваць свой абавязак.