У Лепельскім лясгасе поўным ходам ідзе нарыхтоўка ляснога насення!

21.01.2026

У Лепельскім лясгасе поўным ходам ідзе нарыхтоўка ляснога насення!

Як нам паведамілі, у 2025-м - пачатку 2026 года ўжо сабрана 5 тон шышак хвоі звычайнай і елкі

Да пачатку вясны трэба не толькі нарыхтаваць шышкi іглічных парод, але і атрымаць з іх якасны пасяўны матэрыял.

З лесу шышкi вязуць у гадавальнік, дзе абсталявана шышкасушылка. Работа кожнага лясніцтва па нарыхтоўцы шышак знаходзіцца пад пастаянным кантролем кіраўніцтва лясгаса. Зараз шышкасушылка працуе пастаянна на поўную загрузку. Усё гэта дазваляе з упэўненасцю сказаць, што заданне па нарыхтоўцы насення хвоі будзе выканана.

Атрыманае насенне будзе выкарыстаны ва ўласнай гаспадарцы. На вясну 2026-га ў лясніцтвах Лепельскага лясгаса плануецца стварэнне больш за 260 гектараў новых лясоў, з якіх 130 гектараў будзе высаджана селекцыйным пасадачным матэрыялам.