Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
07.08.2025
У Лепельскім райвыканкаме з удзелам старшага памочніка пракурора Карыны Грышкевіч праходзіць пасяджэнне КСН
Амаральны лад жыцця бацькоў, п'янства, незабеспячэнне асноўных патрэб дзіцяці — такія самыя распаўсюджаныя прычыны прызнання непаўналетніх знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Ёсць і тыя, хто, з сорамам усведамляючы згубнасць свайго ладу жыцця, не знаходзіць сілы волі канчаткова выправіцца. Лячэнне ад залежнасцяў, вырашэнне пытанняў з працаўладкаваннем і належны клопат пра дзяцей у іх выпадках чаргуюцца са зваротамі да звыклых негатыўных з'яў.
— Важна не толькі ўсвядоміць свае памылкі, але і рашуча іх выправіць, — падкрэсліла намеснік старшыні КСН Таццяна Часнакова падчас гутаркі з адной з гора-маці. — Задача камісіі — зберагчы непаўналетніх ад слабасці і безадказнасці іх самых блізкіх дарослых. І калі апошнія не становяцца цвёрда на шлях выпраўлення, то рызыкуюць пазбавіцца магчымасці самастойна выхоўваць сваіх дзяцей.