У Лепельскім райвыканкаме адбылося пасяджэнне міжведамаснай камісіі па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных хвароб

19.11.2025

У Лепельскім райвыканкаме адбылося пасяджэнне міжведамаснай камісіі па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных хвароб

Асноўнай тэмай абмеркавання стала неабходнасць узмацнення прафілактычнай і растлумачальнай работы сярод насельніцтва.

— Некаторыя людзі даведаюцца пра свой ВІЧ-статус, калі хвароба ўжо пачала сябе праяўляць, не звяртаюць увагу на свае рызыкоўныя паводзіны. Своечасова даведацца пра свой дыягназ і пачаць лячэнне — гэта не толькі павялічыць працягласць і якасць жыцця, але і важны прафілактычны кампанент у плане стрымлівання распаўсюджвання інфекцыі, — адзначыла ўрач-эпідэміёлаг Лепельскага райЦГiЭ Наталля Паборцава. Намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак падкрэсліла:

— Толькі сістэмная тлумачальная работа дапаможа знізіць колькасць новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Падлеткі і маладыя людзі павінны дакладна разумець рызыкі, звязаныя з неабароненымі кантактамі і ўжываннем наркотыкаў.