Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
02.05.2025
У Лепельскім раёне пачаліся ўрачыстыя віншаванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў канцлагераў і іншых удзельнікаў гераічных падзей тых гадоў
Першымі віншаванні прынялі Барыс Прадкін, блакаднік Ленінграда, Стэфаніда Мацюкевіч, былы вязень, Пётр Палонскі, інвалід дзяцінства па наступствах вайны, а таксама Генадзя Пліско, былы вязень.
Да ветэранаў з цёплымі словамі падзякі прыехалі прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, палітычнай партыі.
Мы віншуем вас з надыходзячым вялікім святам - 80-годдзем Перамогі! Дзякуй за ваш подзвіг, за стойкасць і працу ў аднаўленні краіны. Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба! - звярнуўся Міхаіл Кісялевіч.
Кожнаму з іх уручылі віншавальныя паштоўкі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, юбілейныя медалі "80 гадоў Перамогі" і памятныя падарункі.
Усяго ў раёне плануюць павіншаваць 11 ветэранаў, і напярэдадні 9 Мая такія сустрэчы працягнуцца.