Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
03.04.2025
У Лепельскім раёне адбыўся XXV Пленум раённага камітэта грамадскага аб'яднання БРСМ
У Лепельскім раёне адбыўся XXV Пленум раённага камітэта грамадскага аб'яднання БРСМ, на якім былі падведзены вынікі работы арганізацыі за мінулы перыяд. У мерапрыемстве прыняла ўдзел галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Алена Пруская
Другі сакратар райкама БРСМ Марыя Фралова прадставіла падрабязны даклад аб дзейнасці арганізацыі, асвятліўшы асноўныя напрамкі работы і дасягнутыя вынікі, а таксама планы на 2025 год.
За значны ўклад у развіццё і рэалізацыю праектаў і праграм ГА БРСМ падзякай Віцебскага абкама ўзнагароджана першасная арганізацыя Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў, Граматамі раённага камітэта першасныя арганізацыі інспекцыі МПЗ па Лепельскім раёне, Лепельскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства, Лепельскага МКК.
Дэлегаты пленума выказалі ўпэўненасць у тым, што сумеснымі намаганнямі арганізацыя працягне паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы і садзейнічаць усебаковаму развіццю моладзі Лепельскага раёна.