Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
12.03.2025
У Лепельскім раёне стартавала акцыя "Разам супраць булінга"!
Мы ўсе ведаем, як важна, каб кожны вучань прыходзіў у школу з пачуццём бяспекі і даверу. На жаль, часам сутыкаемся з сітуацыямі булінга, якія могуць азмрочыць школьныя будні. Менавіта таму ў рамках абласной дэкады прафілактыкі суіцыдаў запусцілі гэтую акцыю, каб стварыць прыязную і падтрымліваючую атмасферу ў адукацыйнай прасторы, - адзначылі ў аддзеле па адукацыі Лепельскага райвыканкама.
Акцыя ўключае ў сябе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне добразычлівых адносін у класах. Заклікаем усіх бацькоў і дзяцей удзельнічаць у размяшчэнні інфармацыі аб прафілактыцы булінгу ў чатах — карысныя парады ўжо чакаюць вас: "Як справіцца з цкаваннем у класе", "Бацькоўскі кантроль" і многія іншыя тэмы.
Для малодшых школьнікаў арганізаваны музычныя перапынкі пад дэвізам "У сяброўстве - наша сіла!". А педагогі-псіхолагі правядуць анлайн-навучаннi для дарослых і дзяцей, дзе разбяруць ключавыя аспекты: што такое булінг, як яго распазнаць і што рабіць, калі ты сутыкнуўся з цкаваннем.
І не забываем пра старшакласнікаў! Для іх запланаваны вясёлыя дыскатэкі, дзе можна будзе не толькі адпачыць, але і завесці новыя знаёмствы!