У Лепельскім раённым Доме культуры прайшло праслухоўванне II абласнога конкурсу дзіцячых аркестравых калектываў "Партытура, якая гучыць"

26.04.2025

У Лепельскім раённым Доме культуры прайшло праслухоўванне II абласнога конкурсу дзіцячых аркестравых калектываў "Партытура, якая гучыць"

На галоўнай раённай сцэне была прадстаўлена шырокая палітра музычных інструментаў у розных жанрах. Гэта было сапраўднае свята музычнай творчасці, дзе аркестравыя калектывы дзяліліся сваім талентам і майстэрствам. Як адзначаюць канкурсанты, праслухоўванне пакінула шмат яркіх, незабыўных уражанняў для ўсіх прысутных!

На суд журы пад кіраўніцтвам выкладчыка цыклавой камісіі "Аркестравае дырыжыраванне" Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа Аляксандра Кандрацюка прадставілі свае музычныя кампазіцыі таленты з Лепельскай, Бешанковіцкай, Докшыцкай, Расонскай і Ушацкай ДШМ.

Як адзначыла загадчык сектара культуры райвыканкама Алена Барадзейка, конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення, падтрымкі і прафарыентацыі таленавітых творчых калектываў, развіцця музычных здольнасцяў, выхавання музычна-эстэтычнай культуры.