Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
16.05.2025
У Лепельскім раённым выканаўчым камітэце прайшло чарговае пасяджэнне
У гэты раз удзел у ім прынялі прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь - начальнік uалоўнага ўпраўлення арганізацыйнай работы, кантролю і знешніх сувязяў Камітэта дзяржаўнага кантролю Аксана Белавец, а таксама старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Уладзімір Гадзяцкі.
Першае пытанне на парадку дня - вынікі ацяпляльнага сезона 2024-2025 гадоў і падрыхтоўка да работы ў восеньска-зімовы перыяд 2025-2026 гадоў. З дакладам заслухалі намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Латышава.
Правільна і своечасова выкананы комплекс мерапрыемстваў да ацяпляльнага сезона дазволіць забяспечыць бесперабойнае забеспячэнне цеплавой энергіяй жыллёвы фонд, прадпрыемствы і арганізацыі розных форм уласнасці, звесці да мінімуму выхад з ладу інжынернага абсталявання і сістэм, пазбегнуць няшчасных выпадкаў пры яго эксплуатацыі. Да гэтага пытання трэба падысці максімальна адказна, - адзначылі на пасяджэнні.
Таксама сёння разгледзелі пытанне эфектыўнасці прымаемых мер па выкананні пратаколаў даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Па гэтай тэме выступілі прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Як было адзначана, у агульным дакументазвароце пратаколы даручэнняў Кіраўніка дзяржавы павінны акумулявацца асобна. А якаснае і своечасовае іх выкананне павінна выконвацца ўсімі адказнымі асобамі.