У Лепельскім раённым краязнаўчым музеі прайшло ўрачыстае ўручэнне маладзёжных білетаў БРСМ

07.10.2025

У Лепельскім раённым краязнаўчым музеі прайшло ўрачыстае ўручэнне маладзёжных білетаў БРСМ

У Лепельскім раённым краязнаўчым музеі прайшло ўрачыстае ўручэнне маладзёжных білетаў БРСМ навучэнцам Поўсвіжскай базавай школы імя М. М. Тамашэвіча Лепельскага раёна.

Запаветныя білеты ўручыла дзецям першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА "БРСМ" Жанна Нарыцына:

- Маладзёжны білет - гэта не проста членскі білет, гэта пропуск у свет магчымасцяў, цікавых праектаў і новых знаёмстваў! Актыўны ўдзел у жыцці нашага раёна і рэалізацыя сваіх ідэй - гэта магчымасць дабіцца новых вышынь! - адзначыла маладзёжны лідар Віцебшчыны.

Гэта падзея стала значным момантам для моладзі, якая жадае актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці і развіваць свае лідэрскія якасці.

Таксама ў рамках ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі для дзяцей была арганізавана экскурсія па зале "Лепельшчына ў гады Вялікай Айчыне вайны", дзе юныя лепельчане змаглі дакрануцца да гісторыі Лепельскага раёна