У Лепельскім цэнтры рамёстваў адбылося адкрыццё выставы творчых работ Алены Сыраватка пад назвай "Натхненне ва ўсім"

18.07.2025

У Лепельскім цэнтры рамёстваў адбылося адкрыццё выставы творчых работ Алены Сыраватка пад назвай "Натхненне ва ўсім"

Менавіта так, маладая мэтанакіраваная і вар'яцка таленавітая майстрыха сёння падае нам сваё ўменне і нястрымнае жаданне тварыць, ствараць нешта прыгожае сваімі рукамі.

На сённяшні дзень Алена працуе ва УАЗ "Лепельская ЦРБ" медрэгістратарам.

Алена займаецца вышыўкай крыжыкам і вырабам карцін у тэхніцы алмазнай мазаікі. У работах аддае перавагу тэматыцы прыродных пейзажаў, дзікіх жывёл і дзіцячых мініяцюр. Любоў да вышыўкі Алене прышчапіла яе бабуля Марыя Рыгораўна, якая з любоўю і трапятаннем вышывала ручнікі для абразоў, абрусы для стварэння хатняй утульнасці і вядома ж ўпрыгожвала вышытымі арнаментамі вопратку.

Акрамя гэтага, у Алены вялікая калекцыя кампактных музычных інструментаў з Беларусі і іншых краін.