Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
20.05.2025
У Лепельскім Цэнтры рамёстваў адбылося адкрыццё выставы
У Лепельскім Цэнтры рамёстваў адбылося адкрыццё выставы жывапісных работ таленавітага мастака, члена Беларускага саюза мастакоў Аляксея Пшанко пад філасофскай назвай "Шлях", якая прымеркавана да 70-годдзя аўтара
Аляксей Яўгенавіч з'яўляецца адным з выбітных прадстаўнікоў сучаснай Віцебскай мастацкай школы, жывапісец містычнай рэальнасці.
Карціны нашага земляка з'яўляюцца ўнікальнымі ў прасторы мастацкай школы, ён выпрацаваў абсалютна непаўторны стыль, што робіць яго не падобным ні на каго. Пры гэтым не імкнецца дасягнуць арыгінальнасці любой цаной, ён хоча перадаць асабістыя перажыванні і філасофскія разважанні пра жыццё і мастацтвf, выказаць залімітавае, праўзыходзячае магчымасці звычайнага ўспрымання.
Мастака з гэтай важнай падзеяй павіншавалі калегі, аднакласнікі і блізкія. У адрас аўтара прагучала шмат добрых і цёплых слоў, а таксама віншаванняў з 70-годдзем!