У Міжнародны дзень адмовы ад мабільнага тэлефона супрацоўнікі аддзела ДАІ нагадалі вадзіцелям Лепельшчыны аб правілах бяспекі на дарозе

07.02.2025

У Міжнародны дзень адмовы ад мабільнага тэлефона супрацоўнікі аддзела ДАІ нагадалі вадзіцелям Лепельшчыны аб правілах бяспекі на дарозе

Важна! Пункт 10.4 ПДР забараняе кіроўцу карыстацца падчас руху транспартнага сродку тэлефонам, калі для гэтага неабходна трымаць яго ў руцэ альбо ўздзейнічаць на яго рукой.

Дазволена выкарыстоўваць мультымедыя, усталяваную ў аўтамабілі і якая дазваляе весці дыялог з суразмоўцам без выкарыстання рук, а таксама карыстацца bluetooth-гарнітурай або bluetooth-навушнікамі, пры гэтым не адцягваючыся ад кіравання аўтамабілем.

Таксама ў гутарках з кіроўцамі нагадвалі аб захаванні хуткасных абмежаванняў, няўхільным выкананні патрабаванняў дарожных знакаў.