У Мінску прайшоў ультрамарафон. Мерапрыемства адбылося 21-22 чэрвеня. Удзельнікі маглі выбраць адну з трох дыстанцый: 50 км, 100 км або 100 міль (160 км)

25.06.2025

У Мінску прайшоў ультрамарафон. Мерапрыемства адбылося 21-22 чэрвеня. Удзельнікі маглі выбраць адну з трох дыстанцый: 50 км, 100 км або 100 міль (160 км)

Мерапрыемства стартавала ад Палаца спорту (праспект Пераможцаў, 4) па веладарожцы, а фініш быў на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама".

Упершыню ў спаборніцтвах прынялі ўдзел Лепельчане: Дзмітрый Гарбуноў, Мікалай Шчупак і Аляксандр Зайцаў.

Дзмітрый Гарбуноў выйшаў на старт 100 км, які пераадолеў за 11 гадзін 10 хвілін, Мікалай Шчупак, і Аляксандр Зайцаў выйшлі на дыстанцыю 50 км. Мікалай Шчупак пераадолеў яе за 5 гадзін і 9 хвілін, Аляксандр Зайцаў выдаткаваў на пераадоленне дыстанцыі 5 гадзін 33 хвіліны.

Віншуем нашых ультрамарафонцаў, якія пераадолелі выбраныя дыстанцыі!