У Мінску завяршыўся рэспубліканскі форум важатых ГА "БРПА" "Вектар поспеху"

06.11.2025

У Мінску завяршыўся рэспубліканскі форум важатых ГА "БРПА" "Вектар поспеху"

У Мінску завяршыўся Рэспубліканскі форум важатых ГА "БРПА" "Вектар поспеху", у якім прынялі ўдзел каля 200 педагогаў-арганізатараў, важатых піянерскіх дружын, а таксама старшыняў абласных і раённых (гарадскіх) Саветаў БРПА з розных куткоў краіны.

Самай значнай часткай стаў вялікі адукацыйны модуль "Важаты будучыні", дзе калегі з розных рэгіёнаў дзяліліся сваімі ідэямі і напрацоўкамі.

Доўгачаканым момантам форуму стала ўрачыстае закрыццё і ўзнагароджанне лепшых з лепшых! Ірына Юшчанка са Стайскай сярэдняй школы Лепельскага раёна ўзнагароджана нагрудным знакам "Лепшы важаты"!

Віншуем лепельчанку і жадаем творчых поспехаў!