У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава "Бярэзінскі запаведнік: 100 гадоў захоўваючы будучыню"

07.02.2025

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава "Бярэзінскі запаведнік: 100 гадоў захоўваючы будучыню"

На выставе прадстаўлены дакументы з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўваюць гісторыю запаведніка: арганізацыйна-распарадчыя дакументы вышэйшых органаў дзяржаўнай улады і кіравання, прысвечаныя яго стварэнню і развіццю, лісты і справаздачы беларускіх навукоўцаў і практыкаў, якія праводзілі навуковыя даследаванні ў запаведніку, а таксама акты аб шкодзе, прычыненай запаведніку ў гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Тут таксама можна паглядзець дыпломы і ўзнагароды, атрыманыя ў розныя гады функцыянавання прыродаахоўнай установы, пудзілы жывёл, гербарыі рэдкіх раслін з Бярэзінскага запаведніка, а таксама фатаграфіі навуковага супрацоўніка запаведніка Дзяніса Іўковіча.

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ #заповеднику_100